Day: 27 жніўня, 2026

Візуалізацыя панарамы Віцебска 1868 года ад Віктара Барысенкава
У травелогу аднаго расійскага аўтара, выдадзеным у 1843 годзе, архітэктура Віцебска апісваецца як вельмі добрая, вытанчаная і велічная, а гарадскія краявіды названыя аднымі з найлепшых сярод усіх, якія яму даводзілася бачыць. Варта адзначыць, што архітэктура была храмавай, а паводле формы — заходнееўрапейскай і барочнай. З Задзвіння адкрываўся захапляльны від на горад. Гэты краявід проста зачароўваў.